Беларускае Праслаўленьне

Egypt

Эгіпет”, напісаны з удзелам намінаванага на GRAMMY сьпевака і аўтара песень Bethel Music, а таксама лідара праслаўленьня Коры Эсбэры, абвяшчае Божую вернасьць свайму народу, пра што сьведчыць вызваленьне ізраільцянаў з Эгіпецкага палону і пераход у Зямлю абяцаную.

Гэты гімн свабоды зьявіўся ўзімку 2017 году. Аўтар і выканаўца Коры Эсбэры так апісвае яго нараджэньне:

“Мы з жонкай вялі праслаўленьне ў нашай памеснай царкве, і падчас апошняга сьпеву царква раптам зьядналася ў спантанным пакланеньні. Наш пастар выйшаў і пачаў весьці залю ў малітве падзякі. Падчас гэтага ён прамовіў фразу: «Ты ўвайшоў у мой Эгіпет», і нешта ўва мне ўзрушылася. Гэта была фраза, якую я адчуваў у сэрцы, але да гэтага моманту не знаходзіў слоў каб вымавіць.”

“У Пісаньні гаворыцца, што Бог вывеў Ізраіль з Эгіпту, каб яны маглі пакланяцца Яму, — працягвае ён. — Я спадзяюся, што людзі змогуць спазнаць нястомную барацьбу Бога за тое, каб іх сэрцы маглі славіць Госпада, і што гэты сьпеў настроіць людзей на пакланеньне Яму. Я спадзяюся, што ён выкліча прыліў удзячнасці, што прыйдзе ў нашае паўсядзённае жыцьцё. Часам, каб правільна глядзець у будучыню, мы павінны ўзгадаць Яго вернасьць у мінулым.”

“Эгіпет” стаўся вынікам асабістага перажываньня і прахаджэньня духоўнай пустыні.

Кожны чалавек мае свой Эгіпет, з якога выводзіць альбо вывеў яго Госпад. І часьцей за ўсё шлях да зямлі абяцанай ляжыць праз пустыню і выпрабаваньні. Трэба вучыцца дзякаваць за ўсё, бо Госпад верны, каб споўніць Сваё абяцаньне.

Гэты сьпеў вы можаце знайсьці ў нас на сайце пад назвай “Бог змагаецца за нас”.