КУПЛЕТ 1:
Над горадам сон спусьціўся,
Бо скончыўся звыклы дзень.
І толькі табе ня сьпіцца,
Цуд Госпад зьявіў табе:
У небе мноства зор,
Анёлаў чутны хор –
З нябёсаў той гук дзівосны.
Павер, гэта ява, а не сон!
КУПЛЕТ 2:
Ноч поўная Божых цудаў
Так блізкая да цябе.
І думаеш: О чаму так
Шмат выпала шчасьця мне?
У небе мноства зор,
Анёлаў чутны хор –
З нябёсаў той гук дзівосны.
То знак: абяцаньне споўніў Бог!
ПРЫСЬПЕЎ:
Глёрыя!
Ноч ніколі больш дзівоснай не была!
Неба ўсё палае.
Глёрыя!
У кожным сэрцы сьпеў з нябёсаў
Будзе граць
І душу запаліць.
О Глёрыя!
КУПЛЕТ 3:
Калі гэты цуд адбыўся,
Што сьвет памяняў стары,
Прыроды ўвесь рух спыніўся,
Каб чуць Немаўляткі крык.
Амаль ня бачна зор,
Анёлаў сьціхнуў хор,
І момант такі дзівосны,
Бо ў сьвет нарадзіўся Збаўца Бог!
ПРЫСЬПЕЎ:
Глёрыя!
Ноч ніколі больш дзівоснай не была!
Неба ўсё палае.
Глёрыя!
У кожным сэрцы сьпеў з нябёсаў
Будзе граць
І душу запаліць.
О Глёрыя!
МОСТ:
Хай на Раство ў душы жыве
Любові болей, а суму менш.
Хвалу аддай Хрысту ў Раство
І праслаўляй праз цэлы год!
ПРЫСЬПЕЎ:
Глёрыя!
Ноч ніколі больш дзівоснай не была!
Неба ўсё палае.
Глёрыя!
У кожным сэрцы сьпеў з нябёсаў
Будзе граць
І душу запаліць.
О Глёрыя!