Беларускае Праслаўленьне

Ісус - Божы Сын

Jesus, Lamb Of God

Аўтар: Dennis Jernigan
Т. бел.: Вольга Дзіўнель

1 КУПЛЕТ:

Ты –  мая моц, калі слабы,

У смагу – струмень жывой вады.

Ты для мяне – жыцьцё.

Шукаю Цябе, як каштоўны камень,

Твой Дух ажыўляе мяне кожны дзень.

Ты для мяне – жыцьцё.

 

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Ісус – Божы Сын, cлаўлю Тваё імя.

     Ісус – Божы Сын, cлаўлю Тваё імя.

 

2 КУПЛЕТ:

Узяўшы на крыж мой сорам і грэх,

Ты ўваскрос, Твая слава навек.

Ты для мяне – жыцьцё.

Калі ўпаду, Ты падымеш мяне.

Калі засмуткую, Ты вернеш мне сьмех.

Ты для мяне – жыцьцё.