ПРЫСЬПЕЎ:
Ісус (Езу), Ты ўлюбёны Сын Айца Справечнага,
Будзь праслаўлёны, будзь праслаўлёны!
Будзь праслаўлёны, будзь праслаўлёны!
1 КУПЛЕТ:
Ты панізіў Сябе Самога,
Прыняўшы вобраз раба,
Зьняважыў Сябе, стаўшы паслухмяным,
Ажно да сьмерці крыжовай.
Дух намасьціў Цябе і паслаў
Добрую навіну несьці ўбогім,
Адпусьціць змучаных на волю
І даць сьляпым азарэньне.
2 КУПЛЕТ:
Пашлі мяне зноў у сіле Свайго Духа,
Каб абвясьціцьТваю Волю.
Прымі маё жыцьцё, за Табой хачу ісьці я
І служыць братам маім!
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: