Беларускае Праслаўленьне

Яго Імя Ісус

His name is Jesus

Сл. і муз.: Jeremy Riddle

Т.бел.: Дар'я Зубовіч (Царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

КУПЛЕТ 1:

Адзіны Ён збаўленьне нам здабыў.

Адзіны Ён памёр і зноў жывы.

Адзіны Ён дастойны ўсёй хвалы.

 

КУПЛЕТ 2:

Трымае Ён ад пекла ўсе ключы.

Яго Імя нас можа ацаліць.

А кроў Яго з нас змыла ўсе грахі.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Яго Імя ёсьць Ісус.

Яго Імя ёсьць Ісус.

Яго Імя – Дзівосны, 

Дарадца, Магутны Бог!

 

КУПЛЕТ 3:

Народы ўсе ўкленчаць перад Ім,

Трымціць зямля прад Госпадам Сваім,

Бо Ён ­– Судзьдзя для мёртвых і жывых.

 

КУПЛЕТ 4:

Вось Божы Сын з Нябёс у славе йдзе.

На трубны гук укленчыць прад Ім сьвет 

Імя Яго імёнаў ўсіх вышэй!

 

МОСТ:

Ён – Дарадца,

Ён – Вялікі Бог,

Ён – Князь міру,

Усеўладны Ён.

Ён – Дзівосны,

Ён у зьзяньні,

Магутны Бог!