Беларускае Праслаўленьне

Любоў Айца

Сл. і муз.: Алеся Унукоўская
Выканаўца: Алеся Унукоўская

КУПЛЕТ 1:

Гляджу я ў люстэрка – і бачу ў ім дзіця, 

Якому немагчыма на сьвеце без Айца…

Дзіця ўжо вялікае і сорамна прызнацца, 

Што мараю адзінаю – за Татаю схавацца…

За Татаю схавацца…

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Прашу, на ганку стой,   

Ўглядайся, ці іду…

І можа гэтай раніцой 

Я  сэрца прынясу.

 

КУПЛЕТ 2:

Пабітае, пакрытае арнаментамі болю, 

Але Айцом адмытае, сагрэтае любоўю.  

У сэрцы ў дарослага дзіцяці ў цішыні

Жыве надзея простая – мяне, Айцец, прымі,  

Мяне, Айцец, прымі…