Беларускае Праслаўленьне

Малітва

Гэты сьпеў сьпяваюць ва Украіне на міжцаркоўных мерапрыемствах, у дзіцячых летніках, падчас набажэнстваў ды хатніх групаў.

«Малітва» нарадзілася прыкладна ў 1993 годзе ў клясе матэматыкі. На той момант сьпявачцы Крысьціне Загарынай было каля 14 гадоў, і яна толькі нядаўна прыйшла да Бога.

«Я пісала музыку раней за словы, і ў мяне ўжо была напісаная мэлёдыя, — узгадвае Хрысьціна. — Я яе іграла, сьпявала, хоць тэксту яшчэ не было. Аднойчы на ​​ўроку матэматыкі, у перапынках паміж косінусамі і сінусамі, я пачала пісаць на аркушы паперы сьпеў «Малітва за Украіну».

Дзяўчына пачала выконваць яго з гуртом на місыянэрскіх эвангелізацыях і ў царкве, калі раптам даведалася, што ў яе песьні ўжо ёсць пераклады, але замест Украіны народ заклікае перад Богам за Беларусь і Расею! Крысціна не чакала такой папулярнасці сьпеву.

З часам у большасьці ўкраінскіх хрысціянскіх цэнтраў гучалі словы «Малітвы», якія выконвалі як прафэсійныя царкоўныя хоры, так і галасы дзяцей у летніках.

Тэкст сьпева «Малітва» па-беларуску