Беларускае Праслаўленьне

Коры Эсберы

«А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем, Яму слава ў Царкве ў Хрысьце Ісусе ва ўсіх пакаленьнях на вякі вякоў. Амэн.»

Да Эфэсцаў 3:20-21 

Коры Эсберы атрымлівае натхненьне для сваёй творчасьці ў сузіраньні таго, як людзі сустракаюцца з любоўю Нябеснага Айца. Коры зьяўляецца аўтарам, сьпеваком, прапаведнікам і лідарам праслаўленьня, які далучыўся да музычнага калектыву Bethel у траўні 2015 году. Музычнае служэньне Коры пачалося ў ягонай мясцовай царкве ў чатырнаццаць гадоў. Пасьля, у 2005 годзе ён пачаў пастаяннае служэньне ў гурце праслаўленьня ў Міжнародным доме малітвы ў Канзас-Сіці.

Коры Эсберы выпусьціў свой першы альбом пакланеньня «Let Me See Your Eyes» у 2009 годзе, хоць да гэтага ён ствараў музыку шмат гадоў. Пазьней Эсберы пераехаў у Каларада-Спрынгс і ў чэрвені 2012 года далучыўся да Царквы Новае Жыцьцё, дзе ён пачаў працаваць у якасьці памочніка лідара праслаўленьня.

 У 2015 годзе, Эсберы падпісаў кантракт з Bethel Music, упершыню выступіўшы са сьпевам «Collective» у складзе альбома «Having It All« у 2016 годзе. Ён запісваў музыку на сольныя альбомы і на альбомы Bethel Music. 

Коры Эсберы вядомы сваім гітом «Reckless Love». Калі ён пісаў гэты сьпеў, то спрабаваў убачыць, кім насамрэч ёсьць Бог. Коры адчуваў, што ня самае шчасьлівае дзяцінства складаныя адносіны з бацькам перашкаджалі яму ўбачыць чыстую, безумоўную любоў Ісуса Хрыста такім чынам, каб яна не было заплямлена трывогай або пачуцьцём неадэкватнасьці Коры.

Але праз пэўны час у сьпевака нарадзіўся сын Габрыэль, і Коры пачаў пераасэнсоўваць, што значыць быць бацькам, крок за крокам, перажываючы гэта сам. Набыцьцё гэтага досьведу, перажываньне дагэтуль невядомых яму эмоцыяў дапамагло Коры па-сапраўднаму ўбачыць Бога як Айца.

Сьпеў быў намінаваны на «Грэмі» ў 2019 годзе пасля атрыманьня дзвюх узнагарод GMA Dove Awards і дзвюх узнагарод K-Love Fan Awards у 2018 годзе. Яго аднайменны альбом узышоў на вяршыню гіт-параду як хрысьціянскі альбом #1 Billboard і атрымаў узнагароду GMA Dove Award як лепшы альбом года ў 2018. Коры таксама атрымаў тры намінацыі Billboard Music як лепшы хрысьціянскі выканаўца, лепшы хрысьціянскі альбом і лепшую хрысьціянскі сьпеў года.

Коры таксама напісаў біблійныя разважаньні для свайго сьпева «Reckless Love», выпушчанай у 2018 годзе і намінаванай на прэмію «Грэмі». У кнізе пад назвай «Безразважная любоў: 40-дзённае падарожжа ў ашаламляльную, бясконцую любоў да Бога» Коры таксама дзеліцца часткамі сваёй асабістай гісторыі жыцьця.

Гіт Коры Эсберы «Reckless Love» — гэта больш, чым проста прыгожы сьпеў праслаўленьня. Гэта асабістае сьведчаньне веры, якое мы зможам неўзабаве адчуць у фільме Paramount Pictures, у цэнтры якога ляжыць гэты сьпеў. Гэты фільм будзе прадзюсаваны Дэвонам Франклінам. Некалькі гісторыяў з уласнага жыцьця Коры ўтвараюць сюжэтную лінію фільма: «гісторыя каханьня» Коры і яго жонкі Ганны і складаныя адносіны Коры і яго бацькі.

Radio Live

Узяўшы гадавы адпачынак з сям’ёй у 2019 годзе, Коры вярнуўся на сцэну з новымі праектамі, сьпевамі і больш глыбокім адкрыцьцём пра Госпада. Яго найноўшы сінгл «The Father’s House» малюе вобраз асалоды і свабоды, якія мы знаходзім, калі мы ўваходзім у дом Айца, і адлюстроўвае глыбокае пасланьне ідэнтычнасьці і сыноўства ў вясёлай і энергічнай форме. Убачыўшы ўплыў «Reckless Love» на слухачоў па ўсім сьвеце, Коры аб’яднаўся з Торы Кэлі, каб выпусціць «Reckless Love» у якасці рэмікса з новым, сьвежым гучаньнем у студзені 2020 г.

Сьпевы Коры можна знайсьці ў альбомах Bethel Music «Revival’s In The Air» (2020) з яго сьпевам «Egypt», які дарэчы перакладзены на беларускую мову, «Victory» (2019) са сьпевам «Endless Hallelujah», Bethel Music en Español (2019) з «Incontrolable Amor» і «Have It All» (2016) з сінглам «Son of God». У яго першы сольны альбом «Let Me See Your Eyes» (2009) увайшлі вядомыя сьпевы «Where I Belong», «So Good to Me» і «Jesus», «Let Me See Your Eyes».

Коры і яго сям’я жывуць у Каламазу, штат Мічыган, дзе ён служыць лідарам праслаўленьня і аўтарам сьпеваў. У Коры і яго жонкі Ганны чацвёра цудоўных дзяцей — Габрыэль, Лілі, Рывер і Уіл-Грэйс.