Беларускае Праслаўленьне

Delirious

Многім, асабліва тым, хто цікавіцца сучаснай хрысьціянскай музыкай, а таксама ўважліва праглядае сьпісы сьпеваў на worship.by, знаёмы гэты ангельскі гурт. У свой час ён быў намінаваны на прэмію Грэмі і неаднаразова станавіўся ляўрэатам прэміі GMA Dove Award.

Карані ўтварэньня Delirious? сягаюць у 1992 год, хоць тады гэта была яшчэ аматарская каманда праслаўленьня з музыкаў-хрысьціянаў, якія аб’ядналіся для ўдзелу ў эвангелізацыйных моладзевых мерапрыемствах Cutting Edge. Адсюль і тагачасная назва гурта The Cutting Edge Band. Ля вытокаў стаяў нязьменны лідар Марцін Сьміт

У такім выглядзе гурт праіснаваў да 1996 году. У тыя часы былі напісаныя многія вядомыя сьпевы, што пазьней увайшлі ў альбомы.

King of Fools (1997),

Mezzamorphis (1999),

Glo (2000),

Audio Lessonover?/Touch (2001/2002),

World Service (2003),

The Mission Bell (2005),

Kingdom of Comfort (2008)

Але ў 1996 годзе хлопцы-музыкі пагадзіліся стварыць паўнавартасны гурт на fulltime і назвалі яго Delirious?

Ён складаўся з Марціна Сьміта (вакал і гітара), Сьцюарта Джэрарда (гітара і бэк-вакал), Джона Тэтчэра (бас-гітара), Ціма Джаппа (клавішы) і Сьцюарта Сьміта/Пола Эванса (ударныя і перкусія).

Магчыма, самымі пазнавальнымі іх творамі зьяўляюцца Rain Down, Majesty, Lord You Have My Heart, Thank You For Saving Me і сьпеў 1994 году «I Could Sing of Your Love Forever», які быў названы клясычным музычным творам жанру Contemporary worship music, і зьяўляецца самым папулярным сьпевам гэтага гурта ў ЗША.  

Сталася так, што ударнік Сьцюарт Сьміт пакінуў гурт у канцы красавіка 2008 году, і каманда аб’явіла пра спыненьне свайго існаваньня.

29 лістапада 2009 году гурт даў свой апошні канцэрт.

Прапануем вам паслухаць той самы клясычны сьпеў 🙂

Вы спытаеце: а якія іх сьпевы ёсьць у беларускім перакладзе?

На нашым сайце worship.by вы знойдзеце іх цэлых тры:

I Could Sing of Your Love Forever (Праз горы, мора і палі)

Majesty (Вялікі Бог)

Jesus’ Blood (Кроў Хрыста)

Глядзіце таксама: «Махалія Джэксан»