Цім Х'юз
Цім Х’юз — вядомы па ўсім сьвеце як лідар праслаўленьня і аўтар сьпеваў. Яго прагненьне да пакланеньня ўвасабляецца ў стварэньні сьпеваў праз глыбокі працэс малітвы і разважаньня над Словам.
Пачаўшы музычнае служэньне ў 1997 годдзе ў 20 гадоў, Цім не спыняецца і цяпер. Яго прагненьне да служэньня Богу выходзіць па-за межы музыкі: гаворка ідзе пра ўважлівае слуханьне Бога і распазнаваньне патрэбаў царквы ў набажэнстве.
Цім Х’юз на сёньняшні дзень зьяўляецца старэйшым пастарам царквы Газ-стрыт у Бірмінгеме, увасабляючы ў гэтым служэньні бачаньне быць «Сьвятлом для горада». Цім Х’юз таксама зьяўляецца заснавальнікам «Worship Central», міжнароднага служэньня, скіраванага на падрыхтоўку лідараў праслаўленьня.
Цім напісаў вельмі знакаміты сьпеў «Here I Am to Worship», адзін з самых уплывовых сучасных гімнаў для набажэнстваў, у тым ліку і ў Беларусі. Таксама Цім Х’юз атрымаў дзьве ўзнагароды Dove Awards за ўнёсак у хрысьціянскую музыку — і ўсё гэта было яшчэ да таго, як яму споўнілася 29 гадоў.
Сьпеў «Here I Am to worship» перакладзены на беларускую мову.