Беларускае Праслаўленьне

Моцны

Сл. і муз.: Дар'я Шкаруба

1 КУПЛЕТ:

Я моцны, я сьмелы –

Я заўсёды так лічыў.

Прайду праз усе сьцены

І да ўсіх знайду ключы.

Я ніколі ня здамся

І ніколі не ўпаду,

Але крык прагучаў там 

І ўсе адышлі. Чую ззаду:

 

ПРЫСЬПЕЎ:

«Што, калі, што, калі ўпэўнены ты такі 

Не заўжды, а толькі ў пэўным асяродзьдзі.

Што, калі сапраўды ў глыбокай ночы

Не адрозьніш ад іншых такі ж ты ўнутры».

 

2 КУПЛЕТ:

Добра, усё зразумеў я:

Не такі ўжо я сьмелы,

Але ведаю — ёсьць Ты.

Зламаў усе мае сьцены.

Моцны Ты, калі я не,

Калі страх абкружыў мяне.

І ўжо я адчуваю 

Сьмеласць маю ў Табе.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

«Што, калі, што, калі ўпэўнены я такі 

Не заўжды, а толькі ў пэўным асяродзьдзі.

Што, калі сапраўды ў глыбокай ночы

Не адрозьніш ад іншых такі ж слабы я ўнутры».

 

МОСТ:

У Табе,

Моцны толькі ў Табе Я,

Толькі, калі ты побач.