1 КУПЛЕТ (разам):
Мы з Усходу тры каралі,
Несьлі скарб з далёкай зямлі.
Праз абшары, лес, імшары
Доўга сюды ішлі.
ПРЫСЬПЕЎ:
Зорка Царскага сьвятла
За сабою правяла
Праз час змрочны і праз ночы
Да Ягонага жытла.
2 КУПТЕТ (Каспар):
Нарадзіўся ў хлеўчыку Цар.
Нёс яму я золата ў дар.
Ён — спрадвеку, Ён — навекі,
Ён над усім Ўладар.
ПРЫСЬПЕЎ.
3 КУПТЕТ (Мэльхіёр):
Ты ёсьць Бог і Ты ёсьць Хрыстос!
Ладан я ў дарунак прынёс:
Каб малітвы паспаліты
Люд да Цябе узьнёс.
ПРЫСЬПЕЎ:
Зорка Царскага сьвятла
За сабою правяла
Праз час змрочны
І праз ночы
Да Ягонага жытла.
4 КУПТЕТ (Бальтазар):
Ты за сьмірну, Пане, прабач…
Вось што значыць гэты гарлач:
Роспач, смутак, кроў, пакуты,
Сьмерць і жалобны плач.
ПРЫСЬПЕЎ:
Зорка Царскага сьвятла
За сабою правяла
Праз час змрочны
І праз ночы
Да Ягонага жытла.
5 КУПЛЕТ (разам):
Вось, у славе Ён паўстае
Людзям – мір, сканчэньне вайне!
“Алелюя, алелюя!”
Кожны цяпер пяе.
ПРЫСЬПЕЎ:
Зорка Царскага сьвятла
За сабою правяла
Праз час змрочны
І праз ночы
Да Ягонага жытла.