Беларускае Праслаўленьне

Наш добры Божа

Наш добри Боже

Сл. і муз.: Марія Звірід, Ольга Цвентарн
Т.бел.: Дар'я Зубовіч

КУПЛЕТ 1: 

Цудоўна Бог усё стварыў,

У небе зоры запаліў

З валошак мора сіняе насеяў.

Вясёлку ў хмарах, дождж і сьнег

Страшэнны гром, дзіцячы сьмех.

І горам вышыню сваю адмераў.

 

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Наш добры Божа! 

Які Ты слаўны!

Які Ты мудры!

Ты любіш нас

Дзівосны, Ўсемагутны!

Ты з намі побач кожны час!

 

КУПЛЕТ 2: 

Наш Госпад – Творца і Айцец,

Ён ёсьць Пачатак і Канец.

Малітвы нашы Ён заўсёды чуе.

За нас аддаў жыцьцё Сваё 

Любоў Сваю зьявіў з нябёс.

Усім стварэньням ласку Ён даруе.

 

МОСТ:

Дзякуем Табе,

Славім мы Цябе, 

Любім мы Цябе, наш Божа.

Ты Дзівосны наш Айцец!