Беларускае Праслаўленьне

See a victory

Ведаеце, пакланеньне – гэта моцная зброя. Гэта як контратака на напад праціўніка. Калі вы сутыкаецеся або змагаецеся з трывогай, выбірайце пакланеньне сваім шляхам праз яе. Калі вы адчуваеце скруху або няўпэўненасьць, выбірайце пакланеньне. У 1-м пасланьні да Карынцянаў 15 гаворыцца: дзякуй Богу, Які дае нам перамогу праз Госпада нашага Ісуса Хрыста. Вы можаце быць пэўнымі праз аўтарытэт Слова Божага, што ўсё, з чым бы вы не змагаліся, не зашмат для Ісуса. Ён ніколі раней не прайграваў ніводнай бітвы, і Ён не зьбіраецца пачынаць з вашай” – Крыс Браўн.

Сьпеў быў напісаны і прадстаўлены гуртом праслаўленьня Elevation Worship з горада Шарлат (Паўночная Караліна).

Ён ствараўся на працягу трох дзён. Да напісаньня спрычынілася цэлая каманда з чатырох чалавек: Крыс Браўн, Бэн Філдынг, Джэйсан Інгрэм і Стывен Фуртык. За тыдзень да таго, як яны сабраліся для сумеснай працы, пастар Стывен даслаў Крысу Браўну словы прысьпеву, якія моцна ўразілі астатніх і прымусілі працаваць колькі гадзінаў запар, каб словы куплетаў былі вартыя прысьпеву.

“Дзякуючы прысутнасьці сярод нас пастара, мы маглі быць упэўненымі ў кожным радку…” – жартаваў Бэн Філдынг.

Сьпеў See a Victory быў напісаны ў  2019 годзе, а ў 2020 заняў 5 пазыцыю ў чарце Hot Christian Songs.

“Я думаю, што такія сьпевы, дзе вы сьпяваеце пра Божую перамогу ў будучым, уздымаюць вашую веру сёньня… Сьпеў прымушае нас, і гэта вельмі важна, азірнуцца назад і паглядзець, як Бог дзейнічаў у мінулым… Мы сьпяваем з верай пра тое, чаго яшчэ ня бачым, але для Бога гэта ўжо ёсьць рэчаіснасьцю. У гэтым моц такіх сьпеваў…” – казаў у інтэрв’ю Крыс.

 “У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет” Яна 16:33

Сьпеў See a Victory па-беларуску (Наша перамога ў Госпадзе) вы знойдзеце на нашым сайце.