КУПЛЕТ 1:
З дзён, як рай быў замкнёны для людзей,
Прыціскае нас грэх нібы камень.
Мы з надзеяй жылі, у чаканьні дні ішлі,
Калі ж прыйдзе збаўленьня дзень.
КУПЛЕТ 2:
О прыйдзі абяцаны нам Хрыстос,
Каб пазбавіць пакутаў нас і сьлёз?
Вось прыйшоў новы дзень, адступіў сьмяротны цень,
Бо сьвятло Госпад нам прынёс!
ПРЫСЬПЕЎ:
Прыйдзі! Прыйдзі, надзея сьветлая Ізраіля!
Прыйдзі! Прыйдзі! Прыйдзі, Іммануэль!
КУПЛЕТ 3:
Хай падхопіць цудоўны сьпеў з Нябёс
Гучны голас, што кожны з нас узьнёс.
І як звон загучыць, сьпеў, што як рака бурліць:
Нарадзіўся ў сьвет Хрыстос!
КУПЛЕТ 4:
Вось дык цуд, ці паверыць нехта мог:
У калысцы ляжыць Вялікі Бог!
Як Айцец абяцаў, нарадзіўся Збаўца Цар!
Адкупленьне грахоў прыйшло.