Беларускае Праслаўленьне

Рака любові

Take Me to the River

Сл. і муз: Alex Yurkiv, Thelma Costolo
Т.бел.: Дар'я Зубовіч (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

КУПЛЕТ 1:

Быць цалкам хачу ў Табе.

Быць цалкам хачу ў Табе.

Глядзець толькі на Цябе.

Быць цалкам хачу ў Табе.

 

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:

Любоў Твая накрывае як хваля мяне.

Няхай мяне паглыне Твая слава глыбей.

Словы Твае нібы мёд насычаюць дух мой.

О Ты прыйдзі, мой Бог, напоўні ласкаю Тваёй.

 

ПРЫСЬПЕЎ (x2):

Да ракі любові за Табой пабягу. 

Па рацэ любові паплыву.

 

КУПЛЕТ 2:

Быць цалкам хачу ў Табе.

Глядзець толькі на Цябе.

Праўдзівыя словы Твае. 

Надзея мая ў Табе.

 

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:

У хвалях славы Тваёй я, мой Госпад, плыву.

Хвалу Табе, Збаўца мой, у нябёсы ўздыму.

Твая прысутнасьць, Ісус, ачышчае душу.

Мяне Ты збавіў і ачысьціў, я Табе пяю.

 

МОСТ:

Любоў Твая

Трымае мяне на плыву.

Любоў Твая 

Амыла мяне ад граху.

Любоў Твая 

Ўсё, што хачу бачыць я.

Любоў Твая.

Любоў Твая.