1 КУПЛЕТ:
Аддаю Табе жыцьцё я,
Госпадзе, – бяры!
Не такое і благое,
Што не гавары.
Не хаваю ўсё, што маю.
Дзякую за ўсё.
Разумею – дні і ночы, –
Гэта ўсё Тваё.
ПРЫСЬПЕЎ:
Госпадзе, Табе
Належыць уся хвала і я.
2 КУПЛЕТ:
Я букетам розных кветак
Cтану прад Табой.
Дзякуй, дарагі Садоўнік,
За дагляд Твой.
За любоў, што незгасае,
Не перастае,
За жыцьцё, за ўсё, што маю,
Дзякую Табе!
ПРЫСЬПЕЎ:
Госпадзе, Табе
Належыць уся хвала і я.