Гэй усе,
Хто дыхае!
Слаў Хрыста!
Слаў Хрыста!
КУПЛЕТ 1:
Хвалю цябе, Божа,
На рэках і нівах!
Хвалю, калі пэўны,
Хвалю ў сумнівах.
Хвалю, калі страхі
Душу мне агорнуць.
Хвала — гэта мора,
Дзе вораг патоне.
ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:
З усёй моцы слаўлю
Пакуль ёсьць дыханьне.
ПРЫСЬПЕЎ:
Слаў, душа, Госпада!
Слаў, душа, Госпада!
КУПЛЕТ 2:
Я слаўлю, хоць часам
Цябе я ня чую.
Бо ведаю добра:
Ты ўсё кантралюеш!
Хвала — гэта зброя,
Яна неадменна
Зьнясе Ерыхона
Высокія сьцены.
ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:
З усёй моцы слаўлю
Пакуль ёсьць дыханьне.
ПРЫСЬПЕЎ:
Слаў, душа, Госпада!
Слаў, душа, Госпада!
МОСТ 1:
Як жа ня славіць?
Мой Госпад жывы!
Радасьць ніяк не стрымаць унутры!
Слаў, душа, Госпада!
МОСТ 2:
Хвалю цябе, Божа,
Сьвету Уладар,
Бо ўваскрос Ты
І з мёртвых паўстаў!
Хвалю, бо Ты слаўны,
Бо праўда ў Табе!
Хвалю, бо няма
Большага за Цябе!
ПРЫСЬПЕЎ:
Слаў, душа, Госпада!
Слаў, душа, Госпада!