Беларускае Праслаўленьне

Стукае сэрца ўва мне

Стукає серце моє

Сл. і муз.: Ліза Кравчук
Т.бел.: Дар’я Зубовіч

1 КУПЛЕТ:  

Як цудоўна ўсё стварыў на зямлі наш Госпад Збаўца.

Нас жыцьцё Ён падарыў, даўшы нашым сэрцам біцца.

Госпад сам кранаў мяне, поўны я Яго любові,

Ён прывёў мяне ў сьвет, каб я не забыў ніколі:

 

ПРЫСЬПЕЎ: 

Стукае сэрца ўва мне: Бог існуе! Бог існуе!

Голас мой рвецца ўвысь – 

Значыць Ён жывы! Значыць Ён жывы!

Стукае сэрца ўва мне: 

Бог існуе! Бог існуе!

Голас мой рвецца ўвысь – 

Значыць Ён жывы! Значыць Ён жывы!

 

2 КУПЛЕТ:  

Я ёсьць вобраз Госпада, зазірніце ў мае вочы.

Кожная частачка мая, вечна славіць Творцу хоча!

Хто ўсяму жыцьцё дае? Хто б мяне стварыў так файна? 

Як у Творцу ня верыць мне? Як мне Бога не праславіць?