Беларускае Праслаўленьне

Сьпявай, мая душа

O My Soul, Arise

Сл.: Сharles Wesley (1742)
Муз. і т. прысьпева: Eric McAllister
Т.бел.: Барыс Гарбачэўскі (царква "Ян Прадвесьнік")
Выканаўца: Паліна Гарбачэўская (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)
Альбом: Знакамітыя хрысьціянскія гімны

1 КУПЛЕТ:

Сьпявай, мая душа, адкінь свой страх былы.

Хрыстос Cваёй крывёй увесь мой грэх абмыў.

Прад тронам пэўны стану я,

Прад тронам пэўны стану я,

Маё Ён запісаў імя.

 

2 КУПЛЕТ:

Хрыстос – Заступнік мой, за грэх ахвярай стаў.

Ён кроў за нас праліў, Сваё жыцьцё аддаў.

Ён на крыжы любоў зьявіў,

Ён на крыжы любоў зьявіў,

Праз ласку Ён нас адкупіў.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

О сьпявай, душа, бо Збаўца ўваскрос.

Ён – твой Сьвятар, ахвяраваў Сабой.

О сьпявай, душа, ты – Божае дзіця.

Адкінь свой страх былы,

Сьпявай, душа.

 

3 КУПЛЕТ:

На крыж Ён узыйшоў, каб наш праклён забраць.

На целе мноства ран — яны Суддзі крычаць:

“Айцец, Ты грэшнікам даруй,

Айцец, Ты грэшнікам даруй,

Вось кроў, ад сьмерці ўратуй”.

 

4 КУПЛЕТ:

Айцец нас прымірыў з Сабой праз кроў Хрыста,

Прыняў нас да Сябе, прагнаў увесь наш страх.

Прад тронам ласкі мы стаім,

Прад тронам ласкі мы стаім

І “Абба, Ойча” мы крычым!