Беларускае Праслаўленьне

А дзе любоў

А де любов

Сл. і муз.: Ліза Кравчук (Україна)
Т.бел.: Надзея Гарэцкая (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)
Выканаўца: гурт Нотки

1 КУПЛЕТ:

Згубілася любоў, не знайсьці

Яе на зямлі,

На нашай зямлі.

Навокал не знайсьці дабрыні,

Няма дабрыні,

Няма цеплыні.

 

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:

Калі любові няма

Чарсьцьвее душа

І холад знутры…

Калі б любоў адшукалі,

Жыцьцё б мы спазналі

Бяз гора й віны.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

«А дзе, а дзе падзелася любоў?»-

Ад грэху змучана крычыць зямля.

Вярнецца да цябе яна ізноў,

Калі ты прымеш сэрцам Госпада.

 

2 КУПЛЕТ:

Мы можам сёньня жыць ты і я,

Каб славіць Хрыста у роднай краіне.

Магутная малітва твая,

Бог чуе яе і нас не пакіне.

 

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:

Калі любові няма

Чарсьцьвее душа

І холад знутры…

Калі б любоў адшукалі,

Жыцьцё б мы спазналі

Бяз гора й віны.

 

МОСТ:

Ну скажы Зямля,

Дзе любоў твая?

Там у Госпада,

У Хрыста ў руках.

Ёсць любоў твая,

Ўся любоў Твая.