Беларускае Праслаўленьне

Аднова тэзаўруса

TESAURUS

Сл.: Вітаўт Мартыненка
Муз.: М. Пташнікаў

1 КУПЛЕТ:

Вэрхал падзеяў важных

Хутка марнее ў пыл:

Жыцьцяў, к багацьцю прагных,

Ужо i ня ўспомнiш ты.

Што ж будзе самым плённым?

Жыць будзе што ў вяках?

Думай аб тым штодзённа.

Думай, адцяўшы страх.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Дык не губляй тэзаўрус,

Свой ты знайдзi у iм знак,

Абаранi тэзаўрус —

Вернеш i годнасьць так.

 

2 КУПЛЕТ:

Боскi пасланьнiк неба

Месьцiцца ў кожным з нас.

Дык запытай анёла,

Што табе Бог прыпас?

Мову i веру продкаў,

Памяць зямлi тваёй,

Мацi, сумленьне, годнасьць –

Гэта тэзаўрус твой.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

2 КУПЛЕТ:

Маеш багацьце й хату,

Але згубiў свой ключ,

Здрадзiўшы брату маці й тату?

Дык чужынам канюч!..

Боскiм наканаваньнем

Стрэнеш ганебны час:

«Хто псам аддаў сьвятыню —

З золатам чэзьне ў прах».

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Дык не губляй тэзаўрус,

Свой ты знайдзi у iм знак,

Абаранi тэзаўрус —

Вернеш i годнасьць так.

Зноў аднавi тэзаўрус-

Гэта твой ключ i храм.

Боскае дараваньне

Будзе падзякай нам.