Беларускае Праслаўленьне

Алелюя, слаўце Бога

Пс. 116

Аўтар: Вацлаў з Шамотул (XVI cт.)
Пераклад з польскай: У. Мархель
Выканаўца: царква "Дабравесьце", Менск

1.Алелюя,

Слаўце ўсе вышэйшасьць Пана Бога,

Слаўце ўсе народы сьвету    тога,

Прыпадайце да Імя сьвятога,

Людзі стану ўсякага любога.

 

     Алелюя!

 

2. Алелюя,

Мілатой Сваёю Пан нас збавіў,

Веліччу сьвятою нас праславіў,

Жыць паводле праўды наказаў нам,

Каб нам узьяднацца ў Царстве слаўным.

 

     Алелюя!