Беларускае Праслаўленьне

Божа, паспагадай усім

Сл.: Рыгор Барадулін
Муз.: А. Агеенка
Выканаўца: хор царквы "Пробуждение", Менск

Божа, паспагадай усім, –

I магутнаму, і слабому,

I відушчаму, і сляпому,

Каб у згодзе жылося ім.

 

Божа, паспагадай усім, –

Каб вайной не йшоў

Брат на брата,

Каб ржавела сякера ў ката,

Каб вячэраю пахнуў дым.

 

Божа, паспагадай усім, –

Каб цяплелі пагляды людзкія,

Каб у старца не кралі кія,

Нічыіх не кралі радзім.

 

Да любові, да чысціні,

Да святла, да святога ўлоння,

Усявышні, і заўтра і сёння

Заблуканыя душы вярні!