1 КУПЛЕТ:
Мой тата, і мама,
І брацік, і сястрычка, і лялька Веранічка,
Бабуля, дзядуля –
Жывём мы ўсёй сям’ёй на зямлі адной.
ПРЫСЬПЕЎ:
Беларусь, ты – мой родны кут,
Бо я нарадзілася тут.
Беларусь, квітней і жыві,
Мой дом на зямлі – гэта ты!
2 КУПЛЕТ:
І птушкі, і дрэвы,
І чыстая крынічка, першая сунічка,
І рэчкі, азёры — усё гэта яе сэрца.
Блакітнаю завецца.
3 КУПЛЕТ:
Малюся да Бога,
Каб шчасьліва, мірна, жыла мая Радзіма.
Усьмешкі на тварах ва ўсіх:
І ў старэнькіх, дарослых і маленькіх.