Беларускае Праслаўленьне

Бэтлеем спакойна сьпіць

Betlejemskie pole spi

Сл.: VII cт.

Муз.: M. Mioduszewski (1843)

Т. бел.: Даръя Зубовіч (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1. Бэтлеем спакойна сьпіць,

Над ім зорка зіхаціць.

     Радасьць, цуд дзівосны

     На зямлю з нябёсаў

     Анёл сходзіў ды абвясьціў.

 

2. Пастушкі сьпяшаюцца,

Бо ў хлеве Творца Сам.

     Там на яснай хвалі

     Анёлы сьпявалі:

     Хвала Богу ды спакой вам!

 

3. З-за далёкіх рэк і гор

Везьлі мудрацы дароў.

     Прынясьлі да Пана

     Міра, скарб і ладан,

     Ўсе вітаюць Цара цароў.