Беларускае Праслаўленьне

Бог з намі

Бог з нами

Сл. і муз.: Джон Маркі (Украіна)
Т.бел.: Павал Плюшчэвіч (Гродна)

1 КУПЛЕТ:

Бог  Моцны, дасканалы,

Усемагутны сьвету Валадар.

На люд Свой глянь ласкава

З вышыні Збавіцеля нам дай.

 

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:

Сьвету, што ў сьмяротнай цемры жыў

сьвятло зазьзяла.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Бог з намі.

Пан зямлі і неба

Сьмяротнае ўзяў цела —

долю ўсіх людзей.

Бог з намі.

Нябесныя зьняў шаты,

Каб апрануць у славу

Усіх Сваіх дзяцей.

 

2 КУПЛЕТ:

Бог  Моцны,  дасканалы,

Усемагутны сьвету Валадар.

На люд Свой  Ты спаглянуў,

З вышыні Збавіцеля нам даў.

 

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

МОСТ:

Слава Богу ў вышыні,

Мір людзям на зямлі.

Сьпявайце: Бог з намі!