КУПЛЕТ 1:
Бог за нас у змаганьні. Разам з намі Бог.
Ён наш пераможца. Так, Ён перамог.
З месца нас ня зрушыць, нас не пахіснуць.
З намі Ты, Ісус.
ПРЫСЬПЕЎ:
Буду жыць, я не памру,
Бо ўзяў Ісус віну маю,
Уваскрасеньня моц мне даў.
Ён жыве ўва мне.
Буду жыць і абвяшчаць,
Імя Ісуса вывышаць.
Аздаравіў, свабоду даў.
Ён жыве ўва мне.
КУПЛЕТ 2:
Нашы ўзяў хваробы, немачы панёс
Сьмерці пераможца,
З мёртвых Ён ўваскрос.
З месца нас ня зрушыць, нас не пахіснуць.
З намі Ты, Ісус.
МОСТ:
Бог вядзе змаганьне, праганяе цемру,
Праз сьвятло Ўладарства, што стаіць
нязьменна.
Іменем Ісуса зьнішчаны наш вораг!
Мы будзем абвяшчаць, абвяшчаць!