Беларускае Праслаўленьне

Бог наш Сьвяты

Сл.: Дар'я Шэіна
Муз.: Алена Сітнік
царква "Ян Прадвесьнік", Менск

1 КУПЛЕТ:

Бог наш Сьвяты,

Ты прабач нам правіны,

Ты зьяві сваю сілу. 

Бог наш Сьвяты,

Ты — наш Госпад адзіны

Ты збаў нашу краіну.

ПРЫСЬПЕЎ:

   Хай узыйдзе слава Твая,

   Хай будзе воля Твая,
   На зямлі, як на Небе,

   Запануе навекі.

   Узыйдзе слава Твая,

   Хай будзе воля Твая,
   На зямлі, як на Небе.

  (На зямлі.)

 

 2 КУПЛЕТ:

Бог наш Сьвяты,

Мы стаім прад Табою

Са скаронай душою.

Бог наш Сьвяты,

Ты спрагнёных напоіш,

Нашы раны загоіш.


МОСТ:

праўда Твая сьвятая 

сэрцаў Агонь запаліць,

І уславіць Цябе Беларусь.

воля Твая сьвятая

Над краінай зазьзяе,

І ўзьнімецца ўся Беларусь.

 ПРЫСЬПЕЎ.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: