Беларускае Праслаўленьне

Божа, бліжэй да Цябе

Nearer, My God to Thee

Сл.: Sarah F. Adams, 1805-1848

Муз.: Lowell Mason, 1792-1872

Т. бел.: Д. Шэіна

1.Божа, бліжэй хачу быць да Цябе!

Хоць бы на крыж ісьці выпала мне.

Не адракуся я, сьпявай душа мая:

Божа, бліжэй хачу быць да Цябе!

 

2. Хоць бы ў вандроўцы я ноч напаткаў,

Лёг бы й на камянях, сон сустракаў.

Быў бы бліжэй ў сьне, мой Госпад, да Цябе!

Божа, бліжэй хачу быць да Цябе!

 

3. Лесьвіцу да Нябёс – шлях Свой зьяві.

Дабраславёны ўсе Твае дары.

Анёлы нада мной паклічуць за сабой!

Божа, бліжэй хачу быць да Цябе!

 

4. Ўстаўшы, я абвяшчу хвалу Табе

Ды з гора камянёў зладжу Бэтэль.

Каб мне праз беды ўсе стаць блізкім да Цябе!

Божа, бліжэй хачу быць да Цябе!

 

5. Нават каб радасьці крылы я меў,

Забыўшы ўсё наўкол, увысь паляцеў.

Словы ўва мне гучаць, буду заўжды сьпяваць:

Божа, бліжэй хачу быць да Цябе!