ПРЫСЬПЕЎ:
Божа мой, гэта Ты, гэта Ты,
Я Цябе па жыцьці сустракаю,
Калі кветкі зьбіраю ў цішы
І ў дарозе кагосьці вітаю.
КУПЛЕТ 1:
Як цудоўна стварэньне Тваё,
Мне ўсюды Твой чуецца голас.
З ветрам лісьце гудзе і пяе,
Сэрца шэпча, як сьпеючы колас.
Гэты горы, пакрытыя мхом,
Гэты рэкі, што поўняцца пенай,
Гэты бераг з гарачым пяском,
Гэта сонца з зорачнай зьменай.
ПРЫСЬПЕЎ.
КУПЛЕТ 2:
Я паўсюдна бачу Твой сьлед
І Твой подпіс з вялікім размахам.
На далоні трымаеш сусьвет,
Каб жыцьцё не спынілася крахам.
У падарунак даеш нам дзяцей,
Каб для іх маглі мы стаміцца,
І таму я хачу ўсё мацней
Да Цябе, о мой Божа, маліцца.
ПРЫСЬПЕЎ.
КУПЛЕТ 3:
Навучыў Ты мяне так сьпяваць,
Што і смутным дадам весялосьці,
І хачу я, мой Бог танцаваць
Для Цябе толькі, не для кагосьці.
Як цудоўна ўсё, што Тваё,
Ты ня думаў, як я разьлічуся.
Задарма, проста так дорыш мне
Усё добрае, чым ганаруся.