1 КУПЛЕТ:
Божа ў малітве стаю,
Табе жыцьцё аддаю,
Ты накіроўвай мяне
Шляхам, што ў неба вядзе.
Жыцьцё не лічу я сваім,
Хай яно будзе Тваім.
Ты Сам яго мне даў,
Каб я Цябе праслаўляў.
2 КУПЛЕТ:
У сьвеце спакусы паўсюль
Зьвесьці спрабуюць душу,
Каб я граху слугаваў,
Яму жыцьцё прысьвячаў.
Ды я Цябе малю
Сілу спашлі Сваю,
Мне абарону дай,
І у змаганьні трымай.
3 КУПЛЕТ:
Прагну сумленна я жыць,
Бліжніх хачу ўсіх любіць,
Крыўды і зло прабачаць,
Табе хвалу абвяшчаць.
О Госпад мой і Бог,
Калі б я толькі мог
Тваю Любоў спазнаць,
Ўсім пра яе расказаць!
4 КУПЛЕТ:
Хутка зноў прыйдзеш Ты
Ў славе забраць сьвятых.
Божа, мяне падрыхтуй,
Вартым і я быць хачу
Вечна з Табою жыць,
Пра злосьць людзей забыць
І ў небе сузіраць
Тое, што Ты хочаш даць.