Божая дабрыня
Dobrotliwość Pańska
Муз.: Цыпрыян Базылік (1535?-1600?)
Сл.: Якуб з Любліна (1530-1563)
Т. бел.: Дар'я Шэіна (царква "Ян Прадвесьнік")
1. З мудрасьці Вечнага Бога
Хрыстос – Сын Айца Аднога –
Зыйшоў да жыцьця зямнога
Паводле Пісьма Сьвятога.
2. З той вялікай Ласкі Пана
Праз Хрыста наш боль забраны.
Ён узяў Сам нашыя правіны,
За наш грэх цярпеў Ён кпіны.
3. О, калі бы хто пабачыў,
Што наш Пане зьдзейсьніць рачыў:
За людзей, што жалю варты,
Ён пайшоў на сьмерць упарта
4. Госпада Сьвятое Цела
За грахі нашы цярпела.
Ён вярнуў нам шлях да брамы,
Што згубілі праз Адама.
5. На крыжы Ён быў падняты,
Да крыві увесь працяты,
Бо любіў і меў прагненьне
Абвясьціць людзям збаўленьне.
6. Хоць вакол хапае злога,
Рукі ўзносім да Сьвятога.
Толькі да Цябе наш Пане,
Ў Табе наша спадзяваньне.