1 КУПЛЕТ:
Калі глядзіш у вышыню,
Там зоркі мігцяць, маўкліва сьвецяць на зямлю.
Суціш імклівых думак бег,
І гэты абшар раскажа праўду пра цябе.
Калісьці Бог стварыў наш сьвет,
Нябёсы Свае на гэтую зямлю спусьціў.
Ласкавы позірк, шчырасьць слоў
Краналі цябе. Заўсёды быў ты з Ім, любіў;
1 ПРЫСЬПЕЎ:
А Ён казаў: «Будзь са Мной, з табой я буду вечна.
Кожны дзень чакаю Я сустрэчы.
Бо любоў Мая табе належыць.
Зноў і зноў кажу, што ты – Мой лепшы.»
2 КУПЛЕТ:
Што раптам здарылася тут?
Чаму ўсе маўчаць, калі усё вакол крычыць?
Крыжуюць веру – Божы дар,
Марнуюць жыцьцё, якое даў Сьвяты Ўладар.
2 ПРЫСЬПЕЎ:
Ня чуюць: «Будзь са Мной, з табой я буду вечна.
Кожны дзень чакаю Я сустрэчы.
Бо любоў Мая табе належыць.
Зноў і зноў кажу, што ты – Мой лепшы.»
3 КУПЛЕТ:
Калі сьціскае сэрца боль,
Няма сіл ісьці і верыць у любоў, каб жыць,
Я ўспамінаю, як Ты йшоў
Маўкліва на крыж, каб сёньня мелі моц любіць.
3 ПРЫСЬПЕЎ:
І я кажу: «Будзь са мной, з Табой я буду вечна.
Кожны дзень чакаю я сустрэчы.
Бо любоў мая Табе належыць.
Зноў і зноў кажу, што Ты – мой лепшы.»