Беларускае Праслаўленьне

Быць Табе верным

I will be True

Сл. і муз.: Don Besing & Nancy Priсe
Т.бел.: Кірыл Блажэевіч-Лойка

Кожны дзень голас Твой чуваць.

Кожны крок ісьці за ім.

Кожны дзень позірк уздымаць

Да Нябёсаў, там, дзе Ты.

 

Калі ёсьць боль і страх

Побач Ты заўжды са мной.

Ты – надзея мая.

Ты – мой Бог.

 

Быць Табе верным вучыш Ты ў любові.

Быць мужным, сьмела за Табой ісьці.

Слова Тваё мне сьветач ў нядолі.

Праўда Твая – кірунак па-жыцьці.

Праўда Твая – натхненьне для душы.

 

Кожны дзень за Хрыстом ісьці.

Ён – апора ў час трывог.

Кожны дзень Словам даражыць.

Сілу чэрпаць зноў і зноў.

 

О Ісус, Ты – мой Бог,

Прыпаду да Тваіх ног.

Ты – сіла мая!

Ты – сэнс жыцьця!

Увесь я Твой назаўжды!

 

 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: