1 КУПЛЕТ:
Чакаем Цябе, наш Ісус,
І молім: прыйдзі Ты да нас.
Мы любім сваю Беларусь,
І хочам, каб Ты яе спас.
ПРЫСЬПЕЎ:
Прыйдзі ў яе Ты двары,
У вёскі прыйдзі, у гарады,
Жыві ў яе сэрцы, Ісус,
Чакае Цябе Беларусь!
ПРЫСЬПЕЎ.
2 КУПЛЕТ:
Засмучана моцна яна,
Нялёгкі дастаўся ёй лёс.
І колькі ўжо сьлёз праліла,
Суцеш яе, любы Хрыстос!
ПРЫСЬПЕЎ.
3 КУПЛЕТ:
У грахах яе гіне народ,
Няпраўда, як цемень, лягла.
Зьнімі ж, Ісус, гэты гнёт,
І вызваль ад лютага зла.
ПРЫСЬПЕЎ.
4 КУПЛЕТ:
Як добра з Табою, Ісус,
Як хораша там, дзе Ты ёсьць,
Няхай Табе ўся Беларусь
Аддасьць сваё сэрца і лёс!
ПРЫСЬПЕЎ.