1. Чуеш гучны сьпеў з Нябёс:
“Нарадзіўся нам Хрыстос!
Мір і ласку на зямлю,
Прабачэньне ўсім прынёс!”
Паўстае народ прад Ім
Разам з воінствам сьвятым.
Радасна мы абвясьцім:
“Нарадзіўся Божы Сын!”
Чуеш гучны сьпеў з Нябёс:
“Нарадзіўся нам Хрыстос!”
2. Ўсе анёлы і зямля
Славяць вечнага Цара.
Мы таксама Ўладару
Аддаем усю хвалу.
Сына Бог уцелавіў,
Каб зямны Ён шлях пражыў.
Сьвет Хрыстос перамяніў,
Божы Сын, Эмануіл.
Чуеш гучны сьпеў з Нябёс:
“Нарадзіўся нам Хрыстос!”
3. Міру Князь ўстае ў хвале,
Сонца Праўды узыдзе.
Ён жыцьцё, сьвятло і мір,
Ацаленьне падарыў.
Пей з анёламі з Нябёс:
“Нарадзіўся нам Хрыстос!
Мір і ласку на зямлю,
Прабачэньне ўсім прынёс!”
Чуеш гучны сьпеў з Нябёс:
“Нарадзіўся нам Хрыстос!”