1 КУПЛЕТ:
Цябе, Тварца зямных прастораў,
Я сьпевам прагну велічаць!
Дай сілу, волю ў пакоры
Ў жыцьці належна ужываць!
ПРЫСЬПЕЎ:
Табе хвалу душа складае,
Табе жыцьцё я аддаю.
І знаю, там у шчасьці раю,
Усю хвалу аддам маю!
2 КУПЛЕТ:
І велічнасьць Твая бязьмерная,
Мой розум гасьне, я – нямы!
Зазьзяе сонечным праменьнем,
Як сонца ў ясны дзень вясны!
3 КУПЛЕТ:
Прамудры Ты і ўсемагутны!
Судзьдзя і мёртвых і жывых!
У Табе навекі, Усепрысутны,
Жыцьцё, надзея ўсіх сьвятых.