Беларускае Праслаўленьне

Ціхая ноч

Ctille Nacht

Cл.: Joseph Mohr (1792-1848)
M
уз.: Franz Gruber (1787-1863)
Пераклад
са складанкі Святы Вечар

  1. Ціхая ноч, сьвятая ноч!

Сьпіць усё, сьпіць даўно.

Толькі  Маці Сьвятая ўсьцяж

Ціха ў ясьлях люляе дзіця:

 “Сьпі, Сыночак малы! Сьпі, Сыночак малы!”

 

  1. Ціхая ноч, сьвятая ноч!

Бог прыйшоў да людзей.

Хор анёлаў сьпявае з Нябёс:

 “Нарадзіўся вам Збаўца Хрыстос,

Ён збаўленьне прынёс.

Ён збаўленьне прынёс!”

 

  1. Ціхая ноч, сьвятая ноч!

Божы Сын, шчасьці нам.

І ў сэрцах любоў запалі,

Супакоем наш край адары.

Поўню радасьці дай.

Поўню радасьці дай!