Беларускае Праслаўленьне

Ціхая ноч

Ctille Nacht

Сл.: Joseph Mohr (1792-1848)
Муз.: Franz Gruber (1787-1863)
Т. бел.: са складанкі "Сьвяты вечар"
Выканаўца: Алена Сітнік
Кавер-альбом: Дорыць нам Раство (Царква Ян Прадвесьнік)

1. Ціхая ноч, сьвятая ноч!

Сьпіць усё, сьпіць даўно.

Толькі  Маці Сьвятая ўсьцяж

Ціха ў ясьлях люляе дзіця:

 “Сьпі, Сыночак малы!

Сьпі, Сыночак малы!”

 

2. Ціхая ноч, сьвятая ноч!

Бог прыйшоў да людзей.

Хор анёлаў сьпявае з Нябёс:

 “Нарадзіўся вам Збаўца Хрыстос,

Ён збаўленьне прынёс.

Ён збаўленьне прынёс!”

 

3. Ціхая ноч, сьвятая ноч!

Божы Сын — Збаўца нам.

Ты ў сэрцах любоў запалі,

Супакоем наш край адары.

Поўню радасьці дай.

Поўню радасьці дай!