1.Цудоўна ласка, дар дароў!
Яе паслаў нам Бог,
Каб грэшніка вяла дамоў,
Дала сьляпому зрок.
2.Зусім зьмяніла думак бег
І мроі ўсе мае.
Я сумаваў, чыніў я грэх –
Цяпер душа пяе.
3.Праз небясьпекі, гора й страх
Праходзіў я ў жыцьці.
Мне ласка асьвятляла шлях,
Давала сіл ісьці.
4.Іду адважна за Хрыстом.
Спакойны, пэўны я,
Што ласка будзе мне шчытом
Аж да канца жыцьця.
5.Калі ж замоўкне сэрца стук,
Сьмяротны прыйдзе сон,
У край, дзе больш няма разлук,
Мяне пакліча Ён.
6.У вечнасьці сто тысяч год
Мінуцца, як бы цень,
А Бога славіць будзем так,
Як у найпершы дзень.