1 КУПЛЕТ:
Я бачу твар Твой у сьвітанку штодня
І вочы Твае ясныя — нябёсаў чысціня.
Дзень пераходзіць зноўку цемры мяжу.
Падняўшы вочы, я кажу:
Цудоўны Ты!
2 КУПЛЕТ:
Я бачу сілу Тваю праз далячынь,
Плянэты і галяктыкі танцуюць уначы.
Ты захапляеш зьзяньнем зорак Сваіх
Стварэньне абвяшчае ўслых:
Цудоўны Ты!
Цудоўны Ты!
3 КУПЛЕТ:
Я бачу, як Ты там вісіш на крыжы.
Памёр Ты, як злачынец, але не саграшыў.
Ускрослы Пан, кіруеш з Неба Ты зноў.
Хутка прыйдзем мы дамоў.
Цудоўны Ты!
Цудоўны Ты!
4 КУПЛЕТ (усе разам):
Ты нас чакаеш там, дзе вечна хвала,
Дзе сьмерці ўжо ня будзе і дзе Новая зямля.
Пад урачысты гук вясельных званоў
Сьвятыя заспяваюць зноў:
Цудоўны Ты!
Цудоўны Ты!