Цьвярдыня наша - Вечны Бог
Ein’ feste Burg ist unser Gott
Муз.: Martin Luther, 1483 – 1546
- Цьвярдыня наша – Вечны Бог,
Наш панцыр, наша зброя;
Нас, як дзяцей Сваіх,бярог
Ад бед і моцы злое:
Наш вораг ня сьпіць,
Нам сьмерцю гразіць;
Ён з мэтай ліхой,
Сьвет паланіў маной.
На зло ён вельмі здатны.
- Змагацца з ім бясьсільны мы,
Саб’е нас нечакана;
Але яго зваліў Сьвяты,
З Нябёс у сьвет пасланы:
Хто ж Ён той Змагар?
Магутны Ўладар;
Збавіцель Хрыстос,
Што нам сьвятло прынёс,
Усё Ён пераможа.
- Калі моц дэманаў уся,
Насупраць нас паўстала,
Ня здолее нас праглынуць,
Зашкодзіць нам ні мала:
Князь цемры раве
І страх нас бярэ;
Ды знаем адно:
Засуджаны даўно
Ўпадзе прад Божым Словам.
- Гасподне Слова безьліч год
Жыве і творыць цуды;
Свае дары, Свой запавет
Хрыстос дае ўсім людзям.
Калі ў цяжкі час
Адымуць ад нас
Маёмасьць, сям’ю,
Ім кары не мінуць,
А нам Хрыстос даў Царства.