Беларускае Праслаўленьне

Добра будзе ўсё

Every Little Thing

Сл. і муз.: Hillsong Young & Free
Т.бел.: Павал Плюшчэвіч (Гродна)
Выканаўцы: Наста Зяленская і Ксенія Кміт (Царква Ісуса Хрыста, Менск)

1 КУПЛЕТ:

  Дабротаў шмат падрыхтаваў Ты,

  Якіх ня бачыў я у сьне.

  І не турбуе хай, што заўтра  прынясе.

  Бо ўсё, што трэба мне – давяраць Табе.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Добра будзе ўсё цьвёрда знаю я,

Бо жыцьцём кіруе рука Твая.

Хоць ўсяго ня бачу я,

Веру, што вядзеш Ты да дабра.

Добра будзе ўсё,

Гэта цьвёрда знаю я.

 

КУПЛЕТ 2:

  Найменшую дэталь прадумаў,

  Заплянаваў дарогу мне.

  Ня трэба ў роспачы гадаць, куды ісьці,

  Бо ўсё, што трэба мне – любіць Цябе.

  Усё, што трэба мне – любіць Цябе.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: