Беларускае Праслаўленьне

Дахі

Rooftops

Аўтар: Jesus Culture
Т. бел.: Надзея Кім, Павал Плюшчэвіч

1 КУПЛЕТ:

Прад Табой стаю я,

Праўду шукаю, Бог, Тваю.

Ведаю, гэта Ты

Прывёў мяне сюды.

Ты мне свабоду падарыў,

Жыцьцё маё перамяніў,

Вось стаю я прад Табой,

Усім кажу, што Ты Збаўца мой.

 

 ПРЫСЬПЕЎ:

Гучна з дахаў буду я

Абвяшчаць Тваё імя:

Ты – Госпад мой, Ты – Госпад мой.

 

 2 КУПЛЕТ:

Ты поўню ласкі дорыш мне.

Я рукі ўздыму, хай бачаць усе.

Бо толькі прад Табою

Калені схілю свае.

Няхай напоўніць усю зямлю

Вестка пра любоў Тваю,

Вось стаю я прад Табой,

Табе пяю, бо Ты Збаўца мой.

 

 ПРЫСЬПЕЎ:           

Гучна з дахаў буду я

Абвяшчаць Тваё імя:

Ты – Госпад мой, Ты – Госпад мой.

Я Табе аддаю

Сваё жыцьцё, душу сваю.

Цяпер я Твой, цяпер я Твой.

 

 МОСТ:

Прад Табой  стаю, узняўшы рукі

Да Цябе, Ісус, вялікі вечны Бог,

Вялікі вечны Бог.

Прад Табой стаю, адкрыўшы сэрца

Да Цябе, Ісус, вялікі вечны Бог,

Вялікі вечны Бог.

 

 ПРЫСЬПЕЎ.