Беларускае Праслаўленьне

Дай, добры Божа

Сл.: Германовіч А.Я.
Аўтар музыкі невядомы
Выканаўца: вакальны квартэт царквы "Абуджэньне", Менск

1. Дай, добры Божа, зару й сонца бачыць, 

Тваёю ласкай захавай ад грэху. 

К Табе ўздыхае маё сэрца, плачыць. 

Дай у Тваёй сiле мне знайсцi пацеху.

 

2. Табе малюся, Божа мiласцiвы: 

дай мне ўбачыць свет твой найяснейшы – 

Цябе Самога i ўсе ў небе дзiвы

на векi вечны, Божа наймiлейшы!

 

3. Будзь хвала Богу, Тройцы ўсемагутнай 

i жыватворчай, вечнай назаўсёды, 

i нераздзельнай, i адзiнасутнай, 

у Божай моцы знак любовi, згоды.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: