1 КУПЛЕТ:
Мару мець я крылы, каб ляцець у вырай,
Да Нябёс, да Госпада Хрыста.
Мару мець я крылы, каб зямлю пакінуць,
Уцячы ад гора і ад зла.
2 КУПЛЕТ:
Там у цудоўным месцы, горад ёсьць нябесны,
Валадар у тым горадзе — Хрыстос.
І няма там ночы, толькі Бога вочы
Жыхароў адорваюць сьвятлом.
3 КУПЛЕТ:
Там пасярод гаю, рэчка працякае,
У той рацэ жывая плынь бяжыць.
Блізу яе ў кветках на рачных палетках
Дрэва вечнага жыцьця стаіць.
4 КУПЛЕТ:
Там хвароб ня знаюць, гора не бывае.
І шчасьлівы, хто туды дайшоў.
Дай жа Божа крылы, каб я не загінуў,
У тым краі прытулак каб знайшоў.
Ля Цябе прытулак каб знайшоў.