Беларускае Праслаўленьне

Дай уславіць Цябе

Словы: Тацьцяна Супранкова
Музыка: Алёна Сітнік
Выканаўца: Віктар Козел (Царква Ян Прадвесьнік)
Альбом: Эмануіл

1 КУПЛЕТ:

На калені ўстаю – бо хто ж я прад Табой?

Сябе аддаю – я цалкам Твой.

Малітву прымі – быць верным Хрысту.

Жыцьцё маё перамяні, Цябе малю.

Цябе малю.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Дай мне сэрца Тваё, што ўмее спачуваць.

     Узвысь мой голас, каб Словам слабых суцяшаць.

     Дай жа мудрасьці жыць мне па Законе Тваім,

     Дай уславіць Цябе, Бог, бо Ты – Сьвяты.

 

2 КУПЛЕТ:

Дай мне вернасьці шлях свой прайсьці да канца.

Узмоцні веру – Твая воля станецца.

І цярплівасьці, Божа магутны, спашлі,

Дай уславіць Цябе, бо Ты – Сьвяты,

Бо Ты – Сьвяты.