Беларускае Праслаўленьне

1 КУПЛЕТ:

Даўно ў мястэчку Бэтлеем —

Нам Біблія распавяла —

Ісус Хрыстос, Марыі Сын,

Зьявіўся ў дзень Раства.

 

2 КУПЛЕТ:

Глядзелі статкі пастухі,

Калі зьявілася сьвятло.

Для іх з нябесных далячынь

Сьпяваў анёлаў хор.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Хай чуе кожны сьпеў з нябёс,

Што нам нарадзіўся Цар.

Жыцьцё Ён вечнае прынёс.

Усе сьвяткуйце дзень Раства.

 

3 КУПЛЕТ:

Калі Марыя і Язэп

Прыйшлі у Бэтлеем,

Спыніцца не было ім дзе,

Заняты былі месцы ўсе.

 

4 КУПЛЕТ:

У стайні кут сабе знайшлі

І спынілі там свой шлях.

Там нарадзіўся Божы Сын

На сене ў ясьлях.

 

 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: