Беларускае Праслаўленьне

Давяраю

Сл.: Алена Казловіч-Усьцілоўская
Муз.: Ядзвіга Багдановіч

1 КУПЛЕТ:

Кожны дзень свайго жыцьця,

Выражэньне пачуцьця,

Думку кожную сваю

Я Табе, Ісус, дару.

 

Ты – Крыніца чысьціні.

Ты  душу маю зьмяні,

З бруду Ты амый яе.

Ёй так кепска без Цябе.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Давяраю Ісусу… (х4р.)

 

2 КУПЛЕТ:

Зерне сьвятасьці, малю,

Пакладзі ў душу маю.

Хай багаты яе плён

Будзе радаваць мой дом.

Мяне ў веры абнаўляй,

Блаславі мой родны край.

Кожны дзень Цябе прашу:

Божа, збаў душу маю.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Давяраю Ісусу…

 

БРЫДЖ:

Сьвет наш сучасны ў прыгоды

Кліча і кліча штодня.

Але пустыя прыгоды,

Калі ў іх Бога няма.

Сьвет наш сучасны свабодай

Вабіць і вабіць штодня.

Але ці ж гэта свабода,

 

Калі ты ў ёй без Хрыста?

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: